Радавод 6 "Б"

Печать PDF
Корань сілкуе дрэва, дае яму моц. Расце дрэва, множыцца. Вырастае ствол. Жыццё прадаўжаецца!

У кожнага сямейнага радаводу – сваё дрэва. Свае карані, ствол, галіны... Зразумела, якія карані, такое і дрэва. А ведаць пра іх – спрабаваць прадбачыць сваю будучыню.

Высвятлялі звесткі пра сваіх продкаў у гэтым годзе навучэнцы 6б класа. Збіралі інфармацыю, складалі радавод, малявалі радавое дрэва, а потым расказвалі пра сваіх бабуль, дзядуль, прабабуль, прапрадзядуль аднакласснікам. Як гэта цікава! Колькі новага і карыснага даведаліся!

Мы ўдзячны ўсім нашым продкам, якія па генах перадавалі нам жыццё! Дзя кагось і мы ў будучым будзем каранямі. Хочацца, каб гэтыя карані былі здаровыя, моцныя, трывалыя!