Пазнавальная гадзіна “Як прыйшоў хлеб ”, 1А клас

Печать PDF

27 верасня выхавацель Мурзянкова В. А. з вучнямі 1А класа правяла пазнавальную гадзіну  «Як прыйшоў хлеб». Удзельнікі здзейснілі віртуальнае падарожжа пад  музыку А. Вярцінскага «Хлеб» у старажытныя часы, каб даведацца як на Зямлі з’явіўся першы хлеб i адкуль пайшла яго назва.

Дзеці вывучылі   прыказку («Хлеб – усяму галава»), пазнаёміліся з назвамі  хлеба на роднай мове. Завяршылася пазнавальная гадзіна  выстаўкай  «Хлеб – усяму галава».