Фізкультхвілінка-рэлаксацыя

Печать PDF
У беларускамоўны чацвер у новым навучальным годзе 10 верасня на ўсіх уроках  праводзіліся фізкультхвілінкі на беларускай мове. Гэта прапанова спадабалася не толькі настаўнікам, але і вучням. У кожным кабінеце былі развешаны падказкі для вучняў, адказных за такія перапынкі. Асаблівай папулярнасцю карысталіся фізкультхвілінка-рэлаксацыя і  фізкультхвілінка для вачэй. Таксама настаўнікі вучням нагадалі пра ветлівыя словы па-бларуску.

Фізкультхвілінка-рэлаксацыя
(Дзеці за партамі кладуць галаву на рукі і заплюшчваюць вочы. Вершаваныя радкі чытаюцца спакойна, лагодна, робяцца даволі працяглыя паўзы, добра калі пад ціхую музыку. Апошні радок – каманда ўстаць.)

Я ляжу на траве.
Пуста-лёгка ў галаве.
Рукі цёплыя, цяжкія,
Ногі цёплым налітыя.
Сонейка прыпесціць хоча.
Я заплюшчваю вочы,
Сваё цела адпускаю.
Адчуваю: я лятаю!
Прылятаю на зямлю
І бадзера устаю!

Фізкультхвілінка для вачэй “Арэлі” (Вочы рухаюцца злева-направа)

Толькі сеў я на арэлі,
Як арэлі паляцелі!
Моцна я трымаюся,
Уверх ды ўніз гайдаюся!
І спяваю, і смяюся – анічога не баюся!