Пяцікласнікі ў гасцях у казкі

Печать PDF

24 верасня пяцікласнікі наведалі Магілёўскую абласную бібліятэку імя Леніна, дзе з цікавасцю і з задавальненнем паглядзелі казку “Каза-манюка” з удзелам лялек на беларускай мове. Супрацоўнікі бібліятэкі далі магчымасць дзецям пабыць у ролі акцёраў, а таксама правялі некалькі віктарын, дзе прапаноўвалі сабраць беларускія прыказкі, назваць па-беларуску прадметы, месяцы года. Не засталіся пяцікласнікі і без прысмакаў: кожны атрымаў салодкі падарунак. У юнацкім аддзеле дзяцей пазнаёмілі з магчымасцямі бібліятэкі, расказалі, калі яе можна наведаць. Многія ўзялі ў бібліятэцы кнігі для хатняга чытання.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.