«Свята Багацей»

Печать PDF

1 кастрычніка ў пачатковай школе прайшло традыцыйнае беларускае мерапрыемства «Свята Багацей». У госці да малодшых школьнікаў завітала прыгажуня-Восень. У падрыхтоўцы свята прымалі ўдзел усе вучні. Яны папярэдне падрыхтавалі загадкі аб садавінах і гароднінах, вершы аб восені. У вучняў вызвала цікавасць восеньская віктарына. Яны знайшлі адказы на пытанні: «Чаму восень называюць карміліцай?», «Якія ягады, грыбы збіраюць восенню?» Дзеці вызначылі, што Восень можа быць вясёлай і сумнай, сонечнай і пахмурнай. Но мы любім яе за шчодрасць і прыгажосць!

Настаўнік пачатковых класаў       Яўсеева Т.А.