Печать PDF

29 кастрычніка ў 4Б класе прайшла літаратурная гасцёўня "Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына...". Загадзя вучні падрыхтавалі вершы, прысвечаныя роднай зямлі, мове. З пачуццём гонару за Радзіму яны расказвалі іх перад аднакласнікамі. Вельмі цікавымі і пазнавальнымі падаліся вучням пытаннi вiктарыны "Аповесць мiнулых гадоў", звязаныя з гісторыяй нашай рэспублікі.

             

Настаўнік пачатковых класаў Платонава І.А.