Счётчик посещений


mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
mod_vvisit_counterСегодня1779
mod_vvisit_counterВчера2727
mod_vvisit_counterЗа неделю10166
mod_vvisit_counterЗа прошлую неделю12824
mod_vvisit_counterЗа месяц42364
mod_vvisit_counterЗа прошлый месяц48408
mod_vvisit_counterЗа всё время2321279

Он-лайн : 91
Ваш IP адрес: 3.141.30.162
MOZILLA 5.0,
Сегодня: 2024-04-25 14:54

Cсылки


Телефоны справочных
служб

Великая Отечественная война:
подлинные истории

Военно-патриотическое
воспитание

Новости Министерства
образования РБ

Новости управления
по образованию
Могилевского горисполкома

Видеоматериалы
МГГКИ на канале

2019/2020

Вусны часопіс “Беларускія казкі”

Печать PDF

30 студзеня ў 2А класе адбылося мерапрыемства "Беларускія казкі". З вялікім задавальненнем дзеці размаўлялі па-беларуску, успаміналі беларускія казкі і іх герояў, адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, па-сяброўску працавалі ў камандах. А напрыканцы мерапрыемства дзеці паказалі інсцэніроўку беларускай народнай казкі "Пшанічны каласок". Было цікава і пазнавальна.

       

Выхавальнік ГПД Кузьміна Р.У.

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Ці ведаю я Беларусь?”

Печать PDF
23 студзеня вучні 5 – 9 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальна-пазнавальнай гульні “Ці ведаю я Беларусь?”  Клас дзяліўся на дзве каманды, і кожная выбірала сабе пытанне з розных намінацый: “Дзяржава і яе сімвалы”, “Культурная спадчына”, “Каменны летапіс” , “Зямля пад белымі крыламі”, “У свеце народных традыцый”, “Крок у будучыню”. Пытанні былі рознай цяжкасці, за іх камандзе давалася розная колькасць балаў. У фінале аб’яўлялася каманда-пераможца.

Мэтай гульні было вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны роднай краіны і яе дасягненняў, фарміраванне паважлівых адносін да сваёй Айчыны, выхаванне пачуцця гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый , звычаяў, культуры. Кожны вучань у канцы ўрока мог сказаць: “Я ведаю і ганаруся сваёй Бацькаўшчынай!”.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В. 

                                       

Монаспектакль «Сіняя-сіняя»

Печать PDF
19 снежня навучэнцы 1 і 2 курса атрымалі сапраўдны ўрок патрыятызму, наведаўшы Магілёўскі абласны тэатр лялек. Спектакль галоўнага рэжысёра тэатра Ігара Казакова “Сіняя-сіняя” не раз атрымоўваў самую высокую адзнаку падчас “Март-кантакту” ў мінулым годзе. П’еса адрасавана дарослай аўдыторыі. Яна прымушае задумацца аб сваім месцы ў жыцці, любві да радзімы, супярэчлівасці абставін. Галоўную ролю ў монаспектаклі выконвае таленавіты майстар сцэны, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Мікалай Сцешыц.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В. 

                                         

Урок-падарожжа "Сiмволiка Беларусi"

Печать PDF

Слаўся, зямлі нашай слаўнае імя
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці – Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

М.Клiмковiч i У.Карызна

Быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь і не ведаць сімволіку сваёй краіны - недапушчальна. Павага да яе - гэта павага да сваёй зямлі, свайго народу. Краіна толькі тады незалежная, калі яна можа захоўваць свае святыні, і перш за ўсё самыя галоўныя сімвалы краіны - герб, сцяг, гімн. 16 студзеня ў 2 "В" класе прайшоў урок-падарожжа "Сiмволiка Беларусi". На занятках вучні гаварылі пра дзяржаўную сімволіку нашай краіны, тлумачылі значэнне яе элементаў, адзначылі, што ў ёй адлюстроўваецца гісторыя народа. Кожная дэталь мае важнае значэнне i дае зрокавыя, наглядныя i ў той жа час важныя звесткi пра нашу краiну, наш народ. З задавальненнем дзеці ўспомнілі дзяржаўны гімн, і ўсе разам праспявалі яго. Заняткі скончыліся выставай малюнкаў беларускіх арнаментаў i прыгожых кветак iльну i канюшыны.

Настаўнік пачатковых класаў Шатровіч І. У.

                 

Турнір «Знаўцы роднай мовы»

Печать PDF

12 снежня ў 2 Б класе адбыўся турнір «Знаўцы роднай мовы». Вучні размаўлялі на роднай мове аб прыгажосці нашай краіны і сімвалах Беларусі. Разгадвалі крыжаванку пра птушак і чыталі апавяданні пра дапамогу птушкам у зімовы перыяд. Паўтаралі  асаблівасці напісання слоўнікавых слоў.

Класны кіраўнік Мароз Т.М.