Счётчик посещений


mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
mod_vvisit_counterСегодня1466
mod_vvisit_counterВчера1633
mod_vvisit_counterЗа неделю8222
mod_vvisit_counterЗа прошлую неделю12500
mod_vvisit_counterЗа месяц45921
mod_vvisit_counterЗа прошлый месяц46504
mod_vvisit_counterЗа всё время2272819

Он-лайн : 24
Ваш IP адрес: 174.129.59.198
,
Сегодня: 2024-03-28 18:42

Cсылки


Телефоны справочных
служб

Великая Отечественная война:
подлинные истории

Военно-патриотическое
воспитание

Новости Министерства
образования РБ

Новости управления
по образованию
Могилевского горисполкома

Видеоматериалы
МГГКИ на канале

2019/2020

"Падарожжа па лясной сцяжынцы..." ў 1А класе

Печать PDF

У межах адзінага дня беларускай мовы 12 верасня ў 1А класе прайшло мерапрыемства пад назвай "Падарожжа па лясной сцяжынцы..." У ходзе мерапрыемства вучні замацавалі веды аб жывёлах і раслінах Беларусі, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, з цікавасцю прымалі ўдзел у гульнях "Перакладчык", "Закончы сказ", "Адзін-многа".

Настаўнік 1А класа Гарадзецкая А.А.

                                                               

Урок-віктарына “Жыву, мой родны край, табой”

Печать PDF

12 верасня вучні 6 «Б» класа наведалі Магілёўскую абласную бібліятэку імя Леніна, у якой зараз праходзяць  Дні адчыненых дзвярэй. Супрацоўнікі бібліятэкі правялі для школьнікаў урок-віктарыну “Жыву, мой родны край, табой”. Па апісанні гістарычнай падзеі, помніка архітэктуры ці прыроды, па прозвішчы вядомага дзеяча вучні здагадваліся, пра які горад ці раён Магілёўскай вобласці ідзе размова. Правільна адказваць дапамагала мультымедыйная прэзентацыя. Калі правільнага адказу не было, супрацоўнікі бібліятэкі дапамагалі папоўніць веды вучняў пра сваю малую радзіму. Тыя, хто з дзяцей быў дагэтуль не запісаны ў бібліятэку, мелі магчымасць гэта зрабіць, многія адразу ўзялі кнігі для чытання дамой.

Настаўнік беларускай мовы Дабравольская І.В.

                                                          

Слонім запрашае гасцей на Дзень беларускага пісьменства

Печать PDF

  Штогод у першую нядзелю верасня наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства. Першай сталіцай свята ў 1994 годзе быў старажытны Полацк, потым гасцей з усяго свету сустракалі Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў і іншыя старажытныя культурныя цэнтры Беларусі.
   Летась у Іванава Брэсцкай вобласці на свята прыехала больш за 12 тысяч гасцей з 12 краін свету.
Сёлета свята прайшло ў слаўным горадзе Слоніме. 31 жніўня пачаў работу міжнародны круглы стол, які аб’яднаў пісьменнікаў Беларусі і замежжа.
    Цэнтральнымі падзеямі свята былі: урачыстае адкрыццё, уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі і закрыццё Дня беларускага пісьменства, а таксама ўрачыстае адкрыццё помніка легендарнаму дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу, аднаму са стваральнікаў Статутаў Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу. На галоўнай пляцоўцы свята адбыўся святочны канцэрт Саюза пісьменнікаў Беларусі «Край бацькоўскі, мой край родны». Гэта была творчая прэзентацыя кнігі «Мая Радзіма», створаная спецыяльна да Дня беларускай пісьменства.
    Акрамя таго, у Палацы культуры Слоніма прайшла фотавыстава Уладзіміра Цыдзіка «Бачу Беларусь такой», якая ўжо пабывала ў 25 краінах свету. Адкрылася экспазіцыя, прысвечаная 25-годдзю беларускай дзяржаўнасці, – «25 кніг праекта „У пошуках страчанага“». Госці свята пабачылі старажытныя паштоўкі, прысвечаныя Слоніму, Мінску, Гродна. Пляцоўка кнігі і прэсы стала стартавай кропкай займальнага квэста «Код Сапегі». Удзельнікі прайшлі па дзесяці кропках – знакавых месцах Слоніма.

Адзіны дзень беларускага маўлення

Печать PDF
“Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі” – пісаў яшчэ ў ХІХ стагоддзі класік беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч. На жаль, актуальным гэты заклік застаецца і для нас, беларусаў ХХІ стагоддзя.

Таму ў 2019/2020 навучальным годзе кожны чацвер будзе адзіным днём беларускага маўлення.

У гэты дзень у нашай гімназіі - каледжы будуць праводзіцца разнастайныя гульні, конкурсы і віктарыны, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы. Мы не заклікаем вас адразу перайсці на беларускую мову. Не патрабуем размаўляць на беларускай мове цэлы дзень. Як рака пачынаецца з крыніцы, так і вы, калі ласка, пачніце з малога: прыміце ўдзел у акцыі ці конкурсе, павітайцеся па-беларуску, скажыце “дзякуй” за тое добрае, што зробяць вам у гэты дзень.

І гэтае “дзякуй”, паверце, гулкім рэхам адгукнецца ў стагоддзях беларускай гісторыі і шчырым “калі ласка” прагучыць у вуснах нашых нашчадкаў.

І хацелася б, каб не толькі ў гэты дзень, але і ў кожныя днi, вучні гімназіі-каледжа маглі далучыцца да слоў сучаснай паэтэсы Лідзіі Полазавай:

Вы паслухайце родную мову:
Жаўруковаю песняй звініць…
Колькі фарбаў, адценняў у слове!
Як пявуча ліецца-гучыць!
…Веру, мова мая – будзе жыць!

 Намеснiк  дырэктара па вучэбнай рабоце I.У. Марозава