Папулярызацыя беларускай мовы
У межах адзінага дня беларускай мовы 1 лістапада ў 1 «Б» класе прайшло пазакласнае мерапрыемства пад назвай «Жывёлы Беларусі».
У ходзе мерапрыемства вучнi замацоўвалi веды аб дзiкiх жывёлах, разгадвалі загадкі, складалі невялікія апавяданні па малюнках, адказвалі на пытанні, з цікавасцю прымалі ўдзел у гульнях «Перакладчык», «Закончы сказ», «Адзiн –многа».
Вучнi актывiзавалi слоўнiкавы запас, даведался, як гучаць назвы жывёл на роднай мове.
Настаўнiк пачатковых класаў Гарадзецкая А.А.
26 красавіка ў вучняў пачатковых класаў групы падоўжанага дня прайшла гульня-падарожжа "Беларусам я завуся - родным краем ганаруся". Дзеці з задавальненнем адправіліся ў цудоўнае падарожжа па Беларусі, дзе яны змаглі высветліць, што ведаюць пра сваю краіну, пра родны горад, у якім жывуць, падзівіцца на дзівосныя беларускія краявіды, А таксама даведацца шмат новага і цікавага.
У час падарожжа кожны з вучняў меў магчымасць прадэманстраваць свае веды пра Беларусь і тым самым даказаць, што ён сапраўды беларус. Мерапрыемства было пазнавальным і цікавым, усім вельмі спадабалася!
Выхавальнік ГПД Кузьміна Р.В.
19 кастрычніка ў 1 “А” класе прайшла гульня-віктарына “Беларуская скарбонка”. Мэтай гульні была папулярызацыя беларускай мовы, развіццё камунікатыўных навыкаў навучэнцаў. Вучні з захапленнем выконвалі заданні: перакладалі словы, адгадвалі загадкі, расказвалі вершы, знаёміліся з беларускімі прыказкамі і прымаўкамі.
Настаўнік пачатковых класаў Церахава А.Г.
Вучні 7 “Б” класа падрыхтавалі інфармацыю пра восеньскія народныя святы і наведаліся ў госці да малодшых сяброў у 3 “А” клас.
Сямікласнікі расказалі пра Пакровы і Дзяды, святы, якія шанавалі нашы продкі.
Пакровы – старажытнае земляробчае свята славян, якое адзначалася 1 кастрычніка (па старым стылі) як свята заканчэння палявых работ. Вытокі Пакрова – у глыбокай старажытнасці, з часоў язычніцтва.
Дзяды - гэта гуманны памінальны абрад, якім беларускі народ спрадвеку ўшаноўваў памяць продкаў.
Дзеці ўважліва слухалі і задавалі пытанні, напрыканцы праспявалі народную песню “Ой, рэчанька, рэчанька”. Сустрэча атрымалася плённай і цікавай.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.
Дадзены старт першаму этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Усе жадаючыя 9-х класаў прынялі ўдзел у алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры.
Знаўцам роднай мовы патрэбна было зрабіць 10 заданняў комплекснай работы і напісаць водгук на верш Рыгора Барадуліна. Пераможцы прымуць удзел у другім этапе, які пройдзе ў лістападзе месяцы.
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры
28 верасня ў групе падоўжанага дня для вучняў чацвёртых класаў адбылося мерапрыемства “Беларуская іншаземка”, прысвечанае самай папулярнай беларускай гародніне – бульбе.
Напярэдадні свята была арганізавана выстава “Бульбяныя цуды”, на якой дзеці паказалі свае вырабы з бульбачкі. Яны творча падышлі да справы і заўважылі “незвычайнае ў звычайным”.
Беларускае слова, народныя песні дапамаглі ўсім прысутным акунуцца ў атмасферу святочнага настрою! Бацькі для пачастунку прыгатавалі стравы з бульбы , у якія ўмясцілі сваю пяшчоту і кулінарныя таленты!
На мерапрыемстве вучні паведамілі і аб тым, як у гады Вялікай Айчыннай вайны іх прабабулі і прадзядулі, тагачасныя дзеці, на працягу ўсяго жыцця ўспаміналі пра голад, пра тое, як елі гнілую бульбу і хлеб з бульбянога шалупіння, дзякуючы чаму і здолелі выжыць, шкадавалі, як у іх забралі шчаслівае дзяцінства. І яшчэ раз дзеці пераканаліся ў тым, што трэба берагчы мір і спакой на нашай роднай зямлі.
Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі пачаставаліся бульбянымі прысмакамі! Было вельмі смачна!
Гэта свята дапамагло дзецям дакрануцца да народных вытокаў і беларускіх традыцый.
Аўтушэнка Э.Д., выхавальнік ГПД
21 верасня ў 2 «Б» класе вучні даведаліся пра свята беларусаў «Багач» . Гэта старажытнае свята заканчэння ўборкі зерневых і азімай сяўбы, водгук язычніцкага свята земляробчага культу «бога сонца, бога дастатку і багацця».
Багач сімвалізуе дастатак, багацце, якое прыйшло да земляроба. На свята ладзілі ўрачыстую вячэру: рабілі каўбасы, смажанае мяса, абавязкова бліны з маслам.
Вучні пазнаёміліся з абрадам «Багач», пажадалі адзін аднаму добрага ўраджаю.
JPAGE_CURRENT_OF_TOTAL
<< Первая < Предыдущая 1 2 Следующая > Последняя >>