Папулярызацыя беларускай мовы

750-годдзю роднага горада прысвячаецца

Печать PDF

2 лютага вучні разам з настаўнікам аформілі стэнд у кабінеце беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны  750-годдзю роднага горада “Магілёў: паміж мінулым і будучым”. Вучні шукалі старыя фотаздымкі магілёўскіх памяшканняў, што з’яўляюцца візітнай карткай горада, а потым параўноўвалі іх з сучасным выглядам. Адбыўся своеасаблівы экскурс у гісторыю любімага горада. Усім было цікава, як змяніўся за некалькі год альбо стагоддзяў Магілёў.

     

   

Печать PDF


У 2016-2017 навучальным годзе з мэтай папулярызацыі беларускай мовы ў школах і гімназіях Беларусі кожны чацвер будзе праводзіцца адзіны дзень беларускага маўлення.

План мерапрыемстваў па папулярызацыі
беларускай мовы і літаратуры
на II паўгоддзе 2016/2017 навучальнага года


№ п/п

Мерапрыемствы

Тэрмін выканання

Адказны

1.

Афармленне стэнда да 70-годдзя Г.Марчука

12.01

Сяргеева Н.А.
Скрыпка І.А.
Дабравольская І.В.

2.

Размаўляем па-беларуску. Інтэрактыўныя народныя гульні на перапынках.

19.01

Сяргеева Н.А.

3.

Напісанне пераказа па народным паданні “Машэка” ў старэйшых класах (да Дня ўтварэння Магілёўскай вобласці)

26.01

Скрыпка І.А.

4.

Афармленне стэнда да 750-годдзя Магілёва “Магілёў: паміж мінулым і будучым”

02.02

Сяргеева Н.А.

5.

Стварэнне і прагляд прэзентацыі па творчасці М Стральцова (да 80-годдзя  пісьменніка)

09.02

Дабравольская І.В.

6.

Удзел у рэспубліканскай алімпіядзе па беларускай мове “Буслік-2017”

16.02

Сяргеева Н.А.
Скрыпка І.А.
Дабравольская І.В.

7.

Агульнагімназічны дыктант “Гімн мове” (да Міжнароднага дня роднай мовы)

23.02

Сяргеева Н.А.
Скрыпка І.А.
Дабравольская І.В.

8.

Правядзенне свята “Масленіца”

02.03

Сяргеева Н.А.
Скрыпка І.А.
Дабравольская І.В.

9.

 Электронны часопіс “Славутыя жанчыны Беларусі”

09.03

Сяргеева Н.А.
Скрыпка І.А.
Дабравольская І.В.

10.

Стварэнне і прагляд прэзентацыі па творчасці А.Гаруна  (да 130-годдзя  паэта)

16.03

Дабравольская І.В.

11.

21 сакавіка – Сусветны дзень паэзіі. “Пакуль паэты будуць пець– не быць Радзіме безыменнай!” Літаратурна-музычная  вечарына.

23.03

Сяргеева Н.А.
Скрыпка І.А.
Дабравольская І.В.

12.

Віртуальнае падарожжа “Пісьменнікі Магілёўшчыны”

30.03

Скрыпка І.А.

13.

Літаратурная гасцёўна “Дзіцячая кніга! радасць і асалода!” (да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі)

06.04

Сяргеева Н.А.
Скрыпка І.А.
Дабравольская І.В

14.

Конкурс на лепшага чытальніка вершаў беларускіх паэтаў сярод вучняў 5 класаў

13.04

Дабравольская І.В.
Скрыпка І.А.

15.

Выпуск насценнай газеты, прысвечанай 70-годдзю з дня нараджэння Алеся Жука

20.04

Сяргеева Н.А.

16.

Афармленне беларускамоўнай старонкі на сайце гімназіі-каледжа, прысвечанай пісьменнікам-юбілярам

27.04

Дабравольская І.В.
Скрыпка І.А.

17.

Выстава малюнкаў вучняў па творах беларускіх пісьменнікаў на стэндзе пад рубрыкай “Наша творчасць”

04.05

Скрыпка І.А.

18.

Літаратурна-музычная кампазіцыя “Матчына мова! Эліксір маёй душы!”

11.05

Сяргеева Н.А.
Скрыпка І.А.
Дабравольская І.В.

19.

Раіса Баравікова – сучасная беларуская пісьменніка. Прэзентацыя кнігі Р.Баравікова “Казкі астранаўта”

18.05

Скрыпка І.А.

20.

“Любі, шануй, ведай роднае слова!” (КВЗ для 5-6 класаў)

25.05

Сяргеева Н.А.
Скрыпка І.А.
Дабравольская І.В.


 

Часопіс “І застаўся ты ў нашых душах…”

Печать PDF

 У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры 7 снежня ў гімназіі быў праведзены  літаратурны часопіс І застаўся ты ў нашых душах…”, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Вядучымі часопіса былі васьмікласніцы Партыка Аляксандра і Росінава Марыя. Дзяўчаты расказалі вучням 7 класа пра кароткі, вельмі насычаны і трагічны лёс пісьменніка. Паглядзелі фотаздымкі з сямейнага альбома Багдановічаў, слухалі запісы вершаў у выкананні прафесійных артыстаў. Асабліва спадабаліся песні на вершы паэта “Вераніка”, “Па-над белым пухам вішняў…” у выкананні Пятра Ялфімава (выпускніка гімназіі-каледжа), Германа Цітова, Ганны Шаркуновай. Мерапрыемства садзейнічала павышэнню цікавасці да беларускай літаратуры, папулярызацыі беларускай мовы сярод навучэнцаў.

    

Акцыя “Вітаемся сёння па-беларуску!”

Печать PDF

 5 снежня ў гімназіі-каледжы пачаўся тыдзень беларускай мовы і  літаратуры “Матчына мова”. У першы дзень тыдня прайшла акцыя “Вітаемся сёння па-беларуску!” З самай раніцы вучні, загадзя папярэджаныя, віталіся з настаўнікамі і аднакласнікамі па-беларуску. Але былі нямногія, хто не ведаў, як вітацца па-беларуску, для іх былі падрыхтаваны падказкі, развешаныя на сцянах і дзвярах гімназіі. Кожны, хто размаўляў па-беларуску, атрымаў цукерку. Настрой ва ўсіх паляпшаўся на вачах. Такія акцыі гімназісты прапанавалі праводзіць часцей.

       

 

За смугою стагоддзяў

Печать PDF

На гэтым тыдні прайшлі абагульняльныя ўрокі ў 5-ых класах па тэме “Вусная народная творчасць”. Пяцікласнікі на гэтых уроках спаборнічалі ў ведах па фальклоры. Адбылося тры туры: I тур “Тэарэтычны”, на якім узнавілі веды па тэме; ІІ тур “У свеце казак”, дзе дзеці адгадвалі чацвёртае “лішняе”, пазнавалі казку па зачыне; ІІІ тур “Народная мудрасць” з разгадваннем крыжаванкі па загадках, зборы прыказак і прыкмет.

Урокі прайшлі весела, актыўна, прадуктыўна.

              

               

“Буслік-2016”

Печать PDF
9 лістапада адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу “Буслік-2016”. Ён праводзіцца з 2004 года з мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння беларускай мовы, літаратуры і мовазнаўства. Усяго прымала ўдзел 38 навучэнцаў 5-х, 6-х, 7-х, 8-х класаў. З іх 16 атрымалі прызы 2, 3, 4 ступеняў. Спадзяемся, што у гэтым навучальным годзе вынікі будуць яшчэ лепшымі.

        

 

     

Віншуем усіх удзельнікаў!

Радаводы ў 6-ых класах

Печать PDF
На працягу некалькіх тыдняў вучні шостых класаў разам з бацькамі складалі радаводы. Спачатку заданне падалося хлопчыкам і дзяўчынкам складаным, але яны з ахвотай узяліся за працу. У выніку шмат невядомых да гэтага часу фактаў і сакрэтаў пра сваіх сямейнікаў адкрылася вучням. Напрыклад, Грыгор’ева Алёна даведалася пра сваю кітайскую прабабку. А Пашкевіч Ангеліна, Загуста Вольга, Дударэнка Саша, Міхайлюк Яна склалі самыя вялікія радаводы. Наогул усе дзеці былі вельмі задаволены сваёй працай і вырашылі, што пачатую справу нельга пакідаць, таму што нашы продкі жывуць, пакуль мы помнім аб іх.

Праверка выкладання беларускай мовы і літаратуры

Печать PDF

 З 10 па 14 кастрычніка ў гімназіі-каледжы праводзілася праверка выкладання беларускай мовы і літаратуры. У рамках праверкі прайшло некалькі цікавых мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю беларускай мовы. Пяцікласнікі пабывалі ў гасцях у казачных герояў, вучні 8-ых класаў прапаноўвалі аднакласнікам уласныя практыкаванні, зробленыя  пры дапамозе інтэрактыўных модулей  дадатка Web 2.0.

    

Лепшы знаўца беларускіх казак

Печать PDF

6 кастрычніка ў гімназіі-каледжы мастацтваў сярод вучняў 6-х класаў прайшоў конкурс крыжаванак "Лепшы знаўца беларускіх казак". Самымі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства былі Пашкевіч А., Салановіч Я., Каралёнак Д., Аверчанка П. Дзеці не толькі складалі крыжаванкі, але і зрабілі ілюстрацыі да казак.

Конкурс на лепшага чытальніка вершаў беларускіх паэтаў

Печать PDF

 29 верасня ў гімназіі сярод вучняў 6-х класаў праходзіў конкурс на лепшага чытальніка вершаў беларускіх паэтаў. Дзеці чыталі на памяць творы, якія не вывучаюць у школе. Кампетэнтнае журы вызначыла пераможцаў: I месца занялі Загуста Вольга і Савічава Валерыя, II месца - Дударэнка Аляксандра і Мартынава Аліса, III-е - Шамчыкава Насця. Усе дзяўчынкі вучацца ў 6 "А" класе.

“Быў час, быў век, была эпоха”

Печать PDF
22 верасня да 85-годдзя з дня нараджэння  Ніла Гілевіча ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры вучні разам з настаўнікам аформілі стэнд, прысвечаны паэту “Быў час, быў век, была эпоха”.

Там змешчаны цікавыя факты з біяграфіі і творчасці Н.Гілевіча, а таксама выказванні вядомых дзеячаў Беларусі пра асобу паэта.