Гарадскі конкурс буктрэйлераў “Люблю чытаць па-беларуску”

Печать
Падведзены вынікі гарадскога конкурсу буктрэйлераў “Люблю чытаць па-беларуску”, у якім вучні гімназіі-каледжа ўдзельнічаюць другі год. Тэма конкурсу была вызначана так: “Твор майго любімага беларускага аўтара”. Вучні 2 курса Клімаў Аляксандр і Сініца Паліна стварылі буктрэйлер на вершаваную казку Уладзіміра Дубоўкі “Мілавіца”. Саша адказваў за творчую частку праекта, дзе праявіў свае мастацкія здольнасці, Паліна – за тэхнічную, а таксама агучвала відэаролік. Створаны буктрэйлер атрымаў заслужаную ўзнагароду – дыплом 2 ступені. Віншуем Сашу і Паліну і шчыра жадаем поспехаў!

Відэа можна паглядзець тут