Цікавыя факты пра беларускую мову

Печать

30 красавіка ў чарговы беларускамоўны чацвер настаўнікі беларускай мовы правялі інфармацыйна-выхаваўчыя хвілінкі, на якіх пазнаёмілі вучняў з цікавымі звесткамі пра беларускую мову. Настаўнікі расказалі пра слоўнікавы склад нашай мовы, пра тое, што яе лічуць самай мілагучнай пасля італьянскай, пра помнік літары “Ў” у Полацку.

Цікавыя факты пра беларускую мову:

- Нашая мова – адная з самых багатых у свеце. Яна налічвае да 500 тысяч слоў, дыялектная – ад 1,5 да 2 мільёнаў.
- Гісторыя яе пісьменства налічвае больш за 10 стагоддзяў.
- Мова мае тры алфавіты: кірыліца, лацініца і арабская вязь.
- Займела статус дзяржаўнай яшчэ ў ВКЛ.
- Паводле UNESCO – самая мілагучная пасля італьянскай.
- У рэйтынгу моў паводле колькасці носьбітаў займае 69-е месца.
- Венгерскі матэматык і лінгвіст Андраш Корнай апублікаваў у 2013-м навуковую працу "Лічбавая смерць моў". Ён вывучаў сусветныя мовы, якія знаходзяцца пад пагрозай вымірання ў інтэрнэце і ў электронных прыладах. Беларуская мова апынулася ў ліку бясспрэчна жывых.
- Прыкладам павагі да беларускай мовы для многіх беларусаў служаць паслы замежных краін, якія актыўна выкарыстоўваць яе ў публічнай сферы.

Адным з першых па-беларуску загаварыў пасол ЗША Джордж Крол. Яго ініцыятыву падхапілі шведскі пасол Стэфан Эрыксан,  літоўскі — Эдмінас Багдонас і іншыя. Гэтыя замежныя дыпламаты натхнілі на вывучэнне роднай мовы многіх беларусаў.
- Скульптурным увасабленнем адметнасці беларускай мовы з'яўляецца помнік літары "Ў" у Полацку (2003 год). Ля падножжа скульптуры выбіты радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: "Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет". Аўтар праекту — мастак і дызайнер Ігар Куржалаў.

Дабравольская І.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры