26 сакавіка вучні 2В класа адправіліся ў займальнае падарожжа па неабсяжнай краіне Мовазнавіі, уладаркай якой з’ўляецца спадарыня Мова. Віктарына “Моўныя скарбы роднага краю” пачалася з разгадвання крыжаванкі “Мова продкаў маіх”. Весела прайшло спаборніцтва “Гэтыя цікавыя загадкі”. Дзеці праявілі кемлівасць і ўспомнілі прымаўкі, прачыталі вершы пра Беларусь і родную мову! У час музычнай паўзы ўсе спявалі беларускія песні.Было цікава і весела, а самае каштоўнае тое, што гучала беларускае слова з вуснаў падрастаючага пакалення.