Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Печать

З 17 па 21 лютага ў гімназіі-каледжы быў праведзены тыдзень беларускай мовы “З любоўю да роднага слова”. На працягу тыдня праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры. Так, у 8-х класах прайшла віктарына “Пазнай героя па апісанні”, дзе вучні мелі магчымасць успомніць творы, якія вывучалі ў ранейшых класах. У 7-х класах прайшоў урок-інсцэніроўка па творы З. Бядулі “На Каляды к сыну”. Таксама 7-я класы наведалі Магілёўскую абласную бібліятэку імя Леніна, дзе прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні-квэсце “Беларускі нацыянальны касцюм”. Адкрыты ўрок-суд па творы К.Чорнага “Насцечка” прайшоў у 6-х класах. Нетрадыцыйная форма ўрока вельмі спадабалася шасцікласнікам. Інтэрактыўная віктарына “Падарожжа па Мовазнавіі”прайшла ў 5-х класах. У беларускі чацвер усе жадаючыя сталі ўдзельнікамі конкурсу “Буслік – 2020”.  Завяршыла тыдзень абрадавае мерапрыемства “Гуканне вясны”, дзе навучэнцы 2 курса знаёмілі вучняў 5, 6 класаў з вясновым нацыянальным абрадам, дарылі птушачак і спявалі вяснянкі. У фае 2 корпуса быў аформлены інфармацыйны стэнд “Тыдзень беларускай мовы”, на якім была прадстаўлена інфармацыя пра А. Пысіна, нашага земляка, якому ў гэтым годзе споўнілася б 100 год з дня нараджэння.