«Дружба пачынаецца з усмешкі»

Печать

13 лютага, у беларускамоўны чацвер, у пачатковых класах прайшло мерапрыемства «Дружба пачынаецца з усмешкі». Вучні збіралі беларускія прыказкі пра дружбу і сяброў, разважалі пра тое, якімі якасцямі павінен валодаць сапраўдны сябар, з пялёсткаў складалі кветку «Законы сяброў». Вызначылі, што толькі той, хто ўмее суперажываць, браць рэштку цяжкасцей на сябе, знаходзіцца побач і ў горы, і ў радасці, называецца сапраўдным сябрам. У канцы сустрэчы дзеці абмяняліся  ўсмешкамі і добрымі словамі са сваімі сябрамі.

Настаўнік пачатковых класаў Яўсеева Т.А.