Інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Ці ведаю я Беларусь?”

Печать
23 студзеня вучні 5 – 9 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальна-пазнавальнай гульні “Ці ведаю я Беларусь?”  Клас дзяліўся на дзве каманды, і кожная выбірала сабе пытанне з розных намінацый: “Дзяржава і яе сімвалы”, “Культурная спадчына”, “Каменны летапіс” , “Зямля пад белымі крыламі”, “У свеце народных традыцый”, “Крок у будучыню”. Пытанні былі рознай цяжкасці, за іх камандзе давалася розная колькасць балаў. У фінале аб’яўлялася каманда-пераможца.

Мэтай гульні было вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны роднай краіны і яе дасягненняў, фарміраванне паважлівых адносін да сваёй Айчыны, выхаванне пачуцця гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый , звычаяў, культуры. Кожны вучань у канцы ўрока мог сказаць: “Я ведаю і ганаруся сваёй Бацькаўшчынай!”.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.