Акцыя «Мультфільмы на беларускай мове»

Печать
21 лістапада ў гімназіі-каледжы прайшла акцыя «Мультфільмы на беларускай мове» ў 5 і 6 класах. Для вучняў гэтага ўзросту гэта вельмі эфектыўны спосаб зацікавіць  роднай мовай і пашырыць лексіку. Вучні з цікавасцю прагледзелі відэаролік “Будзьма беларусамі”, дзе ў сціслай форме пазнаёміліся з асноўнымі фактамі беларускай гісторыі, мультфільмы  “Піліпка”, “Прыгоды Несцеркі”. Пасля прагляду вучні выказалі пажаданне часцей праводзіць такія акцыі.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.