Урок-віктарына “Жыву, мой родны край, табой”

Печать

12 верасня вучні 6 «Б» класа наведалі Магілёўскую абласную бібліятэку імя Леніна, у якой зараз праходзяць  Дні адчыненых дзвярэй. Супрацоўнікі бібліятэкі правялі для школьнікаў урок-віктарыну “Жыву, мой родны край, табой”. Па апісанні гістарычнай падзеі, помніка архітэктуры ці прыроды, па прозвішчы вядомага дзеяча вучні здагадваліся, пра які горад ці раён Магілёўскай вобласці ідзе размова. Правільна адказваць дапамагала мультымедыйная прэзентацыя. Калі правільнага адказу не было, супрацоўнікі бібліятэкі дапамагалі папоўніць веды вучняў пра сваю малую радзіму. Тыя, хто з дзяцей быў дагэтуль не запісаны ў бібліятэку, мелі магчымасць гэта зрабіць, многія адразу ўзялі кнігі для чытання дамой.

Настаўнік беларускай мовы Дабравольская І.В.