Гульня-падарожжа «Ведай роднае слова»

Печать

 

27 красавiка ў групе падоўжанага дня адбылася гульня-падарожжа «Ведай роднае слова». На занятку дзяцей чакалi гульнi i гульнёвыя практыкаваннi, якiя дапамаглi пашырыць слоўнiкавы запас, замацаваць абагульняючыя словы, складваць сказы на беларускай мове.

У дыдактычнай гульнi «Назавi элемент нацыянальнага адзення» дзецi замацоўвалi назвы элементаў нацыянальнага касцюма. У гульнi «Кiрмаш» навучэнцы пашырылi веды аб назвах вырабаў беларускiх майстроў. Гульнёвае практыкаванне «Гарады» дапамагло ўзгадаць назвы абласных цэнтраў. Гульня «Хатнiя жывёлы» была накiравана на ўзбагачэнне слоўнiка назвамi хатнiх жывёл. Напрыканцы навучэнцы з задавальненнем малявалi сюжэты любiмых беларускiх казак. Занятак атрымаўся цiкавым, насычаным, пазнавальным.