Акцыя «Маё любімае слова па-беларуску»

Печать

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

26 лістапада ў гімназіі-каледжы прайшла акцыя “Маё любімае слова па-беларуску”. На перапынках вучні пісалі на плакаце беларускія словы, якія з’яўляюцца блізкімі і дарагімі для іх. Хтосьці пісаў сваё імя, але большасць палічыла самымі дарагімі словамі  “матуля”,“бацькі”, “сям’я”, “сябар”, “радзіма”,” Беларусь”. Акцыя вызвала сапраўдны інтарэс сярод навучэнцаў 5-9-ых класаў, настаўнікі таксама праявілі цікаўнасць. За кожнае слова дзяцей чакаў салодкі прыз - цукеркі.

Правядзенне такіх акцый спрыяе павышэнню цікавасці да роднай мовы і ярка ілюструе, што наша родная мова варта таго, каб гаварыць на ёй.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.