“Беларускія цацкі: гісторыя і сучаснасць”

Печать

Усе мы родам з краіны Дзяцінства. У кожнага з нас ёсць дарагія сэрцу цацкі, якія нас саграваюць сваёй цеплынёй, даюць надзею на лепшае і з’яўляюцца абярэгам ад няўзгод.

11 лютага ў 1 “А” класе адбылося мерапрыемства “Беларускія цацкі: гісторыя і сучаснасць, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі пазнаёміліся з беларускімі народнымі лялькамі, але і самі змайстравалі цацку-абярэг. Дзеці паведамілі незвычайныя гісторыіі з’яўлення ў сям’і сучасных цацак. Атрымалася свята, дзе гучала беларуская музыка, дзе ўсе прысутныя спявалі песні на роднай мове разам з удзельнікамі ансамбля народнай песні  “Беларускія лялькі” пад кіраўніцтвам А. В. Рогалевай.  І вучні, і настаўнікі пагасцілі ў краіне Дзяцінства, адчулі сябе самымі шчаслівымі на Зямлі і атрымалі вялікую асалоду ад сустрэчы з роднай мовай.

Э.Д.Аўтушэнка, выхавальнік ГПД