Гукаем вясну разам

Печать

Пасля доўгай зімы мы вельмі чакаем цёплай, сонечнай вясны. Нашы продкі, каб развітацца  з зімой і паскорыць надыход вясны, праводзілі прыгожы і радасны абрад “Гуканне вясны”. Дзяўчаты ў гэтыя дні на ўзвышшах спявалі песні-вяснянкі, у якіх вясна ўяўлялася маладой і прыгожай дзяўчынай. У песнях прасілі сонца хутчэй прагрэць зямлю. Моладзь вадзіла карагоды, наваколле ўпрыгожвалася яркімі стужкамі і рознакаляровымі папяровымі птушкамі. 22 лютага навучэнцы 2 курса расказалі 7-м і 8-м класам пра гэта яркае і самабытнае свята, дарылі дзецям птушачак, спявалі вяснянкі.