Па старонках календара “Святы восені”

Печать

Вучні 7 “Б” класа падрыхтавалі інфармацыю пра восеньскія народныя святы і наведаліся ў госці да малодшых сяброў у 3 “А” клас.

Сямікласнікі расказалі пра Пакровы і Дзяды, святы, якія шанавалі нашы продкі.

Пакровы – старажытнае земляробчае свята славян, якое адзначалася 1 кастрычніка (па старым стылі) як свята заканчэння палявых работ. Вытокі Пакрова – у глыбокай старажытнасці, з часоў язычніцтва.

Дзяды - гэта гуманны памінальны абрад, якім беларускі народ спрадвеку ўшаноўваў памяць продкаў.

Дзеці ўважліва слухалі і задавалі пытанні, напрыканцы праспявалі народную песню “Ой, рэчанька, рэчанька”. Сустрэча атрымалася плённай і цікавай.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.