24.05.2019
На занятку навучэнцаў чакала падарожжа ў краiну дыдактычных гульняў i практыкаванняў, якiя дапамагаюць актывiзаваць i пашыраць слоўнiкавы запас, замацаваць абагульняючыя словы, складаць сказы. Так, у гульні «У свеце раслiн» дзецi даведаліся пра назвы кветак, ягад, гароднiны, садавiны. Гульня «Гарады» дапамагла ўзгадаць назвы абласных цэнтраў Беларусi i iх знаходжанне на карце. Гульня «Хатнiя жывёлы» была накiравана на замацаванне назваў жывёл i iх дзiця. У гульні «У гасцях у казкi» дзецi зазiрнулi ў свет беларускiх народных казак. Навучэнцы адгадвалi герояў па апiсанні, складалi сказы з дадзеным словам, малявалi сюжэты любiмых казак.
< Предыдущая | Следующая > |
---|