Падарожжа з часопісам «Вясёлка»

Печать

30 лістапада ў групе падоўжанага дня 1 «А» класа адбылося «Падарожжа з часопісам «Вясёлка». Вучні пагарталі старонкі часопісаў, пазнаёміліся з традыцыйнымі рубрыкамі выдання і знайшлі тут шмат цікавага і займальнага. У час мерапрыемства гучала родная беларуская мова, вучні з задавальненнем адгадвалі загадкі, рэбусы і крыжаванкі. Занятак атрымаўся вясёлым і карысным.

Выхавальнік ГПД Чэшкіна І.В.