"Святкі-Калядкі" ў пачатковай школе

Печать

18 студзеня-апошні дзень святак каляднага цыклу. У цёмныя зімовыя вечары нашы продкі збіраліся ўсёй сям’ёй, каб адзначыць традыцыйнае свята "Каляды" . Беларускія традыцыі святкавання Каляд прайшлі праз стагоддзі і захавалася да нашых дзён. У некаторых мястэчках краіны яны і дагэтуль святкуюцца.

Вучні 2 "Б" класа падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне "Святкі - Калядкі" і прайшліся па гасцях з паказам усіх традыцый калядоўшчыкаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі  ўдзельнічалі ў разнастайных забавах, гульнях, танцах. Вучні пераапраналіся ў розныя касцюмы. Была «каза», «ліса», «цыганка», «дзед» «мядзведзь».  Калядоўшчыкі пабылі ва ўсіх класах пачатковай школы, паведамілі і паказалі іншым вучням, што народную культуру трэба зберагаць і шанаваць.

У старажытнасці пераапранутых калядоўшчыкаў успрымалі як душы памерлых продкаў, якія вярталіся ў вёску і заглядалі ў кожную хату, каб даведацца, як жывуць іх нашчадкі. Пажаданні дабрабыту калядоўшчыкамі - гэта пажаданні продкаў. Менавіта таму такім доўгачаканым гасцям немагчыма было адмовіць у падарунках.

Адзначаць Каляды — адна з прыгожых старажытных традыцый Беларусі. Многія ўнікальныя калядныя абрады, якія захаваліся, прызнаны гісторыка-культурнымi каштоўнасцямі нашай краіны.