Віктарына “Знакамітыя людзі зямлі беларускай”

Печать

 

25 студзеня ў 8-х класах прайшла віктарына “Знакамітыя людзі зямлі беларускай”. Яна складалася з сямі блокаў: “Вядомыя гістарычныя асобы Беларусі”, “Знакамітыя асветнікі Беларусі”, “Вядомыя вучоныя з Беларусі”, “Вядомыя ў мастацтве беларусы”, “Знакамітыя касманаўты з Беларусі”, “Вядомыя палітыкі з Беларусі”, “Чэмпіёны з Беларусі”.

Падчас мерапрыемства гучалі вершы на беларускай мове. Вучні даведаліся шмат цікавага пра таленавітых беларусаў, якія сваёй дзейнасцю і выдатным жыццёвым шляхам праславілі свой родны край, прынеслі шмат карыснага не толькі Беларусі, збераглі для нас нацыянальную культуру і мову. Такія заняткі развіваюць кругагляд вучняў, нагадваюць, кім мы, беларусы, павінны ганарыцца і на каго раўняцца.