Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова”

Печать

 

З 19.02 па 23.02.2024 года ў гімназіі-каледжы праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова”. Вучні актыўна прынялі ўдзел у разнастайных мерапрыемствах: віктарынах, інтэрактыўных гульнях, інсцэніроўках па мастацкіх творах, алімпіядзе.

Распачаўся тыдзень акцыяй “Вітаемся па-беларуску”, інфармацыйна-выхаваўчымі хвілінкамі “Цікавыя факты пра Беларусь і беларускую мову”.

Вучні V класаў на гэтым тыдні ўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні “Сцяжынкамі Беларусі”.

Для навучэнцаў VI класаў быў арганізаваны ўрок-суд ”Хто вінаваты?” па творы К.Чорнага “Насцечка”. Быў праведзены сапраўдны кастынг на ўдзел у мерапрыемстве. Суд прайшоў цікава, павучальна і выхаваўча. Многія ўдзельнікі праявілі акцёрскія здольнасці.

Вучні VII класаў сталі ўдзельнікамі тэатральнага мерапрыемства па творы З.Бядулі “На Каляды к сыну”.

Сапраўдная інтэлектуальная барацьба адчувалася на інтэрактыўнай гульні “Ці ведаю я Беларусь?”, арганізаванай для вучняў VIII класаў. Мэтай мерапрыемства стала развіццё пазнавальнай і творчай актыўнасці вучняў, выхавання ў вучняў пачуцця калектывізму, узаемападтрымкі і ўзаемадапамогі, павышэння цікавасці і любові да роднага слова. У выніку, як заўсёды, перамагла дружба.

У V-IX класах прайшла віктарына “Пазнай героя па апісанні”. У IX - гульня-конкурс “Падарожжа па Мовазнавіі”.

22 лютага традыцыйна масава і цікава прайшла рэспубліканская гульня-конкурс “Буслік-2024” сярод навучэнцаў IV-IX класаў і I курса. Вырашэнне моўных задач яшчэ больш далучыла дзяцей да роднай мовы.

Вельмі прыемна, што ў нашай гімназіі ёсць таленавітыя, нераўнадушныя і ініцыятыўныя вучні. Вялікі дзякуй за ўдзел у тыдні беларускай мовы і літаратуры. Да новых сустрэч!