Свята «На нашым кірмашы – усё ад душы»

Печать

29 лютага ў ГПД 2 «Б» класа ў рамках папулярызацыі беларускай мовы прайшоў занятак «На нашым кiрмашы — усё ад душы». Мэта мерапрыемства - фарміраванне ўстойлівай цікавасці да роднай мовы і выхаванне каштоўнасных адносін да традыцый беларускага народа.

Дзеці падарожнічалі па гандлёвых радах кірмаша: «Хлебная скарбонка», «Бульбашы», «Беларускія рамёствы», «Беларускае адзенне». Вучні выконвалі заданні «Як хлеб прыйшоў на стол», «З чаго зроблена», «Апрані ляльку». З захапленнем яны спявалі песню «Ох, і сеяла Ульяніца лянок», танцавалі «Бульба дэнс».

А які ж кірмаш без пачастункаў? З задавальненнем усе пачаставаліся абаранкамі.


Выхавальнік ГПД   Кузьміна С.В.