Счётчик посещений


mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
mod_vvisit_counterСегодня514
mod_vvisit_counterВчера2063
mod_vvisit_counterЗа неделю2577
mod_vvisit_counterЗа прошлую неделю17283
mod_vvisit_counterЗа месяц52058
mod_vvisit_counterЗа прошлый месяц48408
mod_vvisit_counterЗа всё время2330973

Он-лайн : 43
Ваш IP адрес: 3.20.238.187
MOZILLA 5.0,
Сегодня: 2024-04-29 04:54

Cсылки


Телефоны справочных
служб

Великая Отечественная война:
подлинные истории

Военно-патриотическое
воспитание

Новости Министерства
образования РБ

Новости управления
по образованию
Могилевского горисполкома

Видеоматериалы
МГГКИ на канале

Вайна – боль і памяць народа

Печать PDF

Ніколі не ехаць
Хлапцу маладому
Да блізкага гаю,
Да роднага дому.

Над ім асыпаюцца
Слуцкія краскі,
Абсмалены колас
Схіліўся да каскі.

Ляжыць ён, як віцязь,
У стоптаным жыце.
Маці спаткаеце, -
Ёй не кажыце...

1941, Заходні фронт

 

   Гэтыя радкі малады беларускі паэт Мікола Сурначоў прысвяціў невядомаму маладому салдату, які загінуў у самым пачатку вайны пад Мінскам. Менавіта з гэтых радкоў была распачата паэтычная хвілінка “Вайна - боль і памяць народа” ва ўстанове адукацыі “Магілёўская гімназія-каледж мастацтваў імя Я.Глебава” 7 мая 2020 года.
   У вершы Міколы Сурначова “У стоптаным жыце” паказана трагічная падзея – гібель маладога салдата. Шчырасць, цеплыня, задушэўнасць лірычнага ўспаміну пра вайну выклікалі эмацыянальны водгук вучняў на падзеі тых далёкіх часоў, суперажыванне герою. Не пакінуў раўнадушнымі і вобразны лад твора. Жыта ў народных песнях заўсёды звязвалася з жыццём, мірнай працай, шчасцем на зямлі. У вершы яно “стоптанае”. Вайна бязлітасна нішчыць жыцці людзей…
   Падчас гутаркі размова ішла не толькі пра шматлікія ахвяры Вялікай Айчыннай вайны, а і пра ўдзячнасць нашчадкаў героям. Разам вучні склалі сінквейн:

Вайна.
Крывавая, бязлітасная.
Нішчыць, забівае, разбурае.
Вайна разлучае людзей назаўсёды.
Гора.
А яшчэ ў вучняў была магчымасць расказаць пра лёс сваякоў, якія на ўласныя вочы бачылі тыя жудасныя падзеі.