Счётчик посещений


mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
mod_vvisit_counterСегодня2092
mod_vvisit_counterВчера3267
mod_vvisit_counterЗа неделю16584
mod_vvisit_counterЗа прошлую неделю12824
mod_vvisit_counterЗа месяц48782
mod_vvisit_counterЗа прошлый месяц48408
mod_vvisit_counterЗа всё время2327697

Он-лайн : 31
Ваш IP адрес: 3.12.161.77
MOZILLA 5.0,
Сегодня: 2024-04-27 15:58

Cсылки


Телефоны справочных
служб

Великая Отечественная война:
подлинные истории

Военно-патриотическое
воспитание

Новости Министерства
образования РБ

Новости управления
по образованию
Могилевского горисполкома

Видеоматериалы
МГГКИ на канале

2019/2020

“Моўныя скарбы роднага краю”

Печать PDF
26 сакавіка вучні 2В класа адправіліся ў займальнае падарожжа па неабсяжнай краіне Мовазнавіі, уладаркай якой з’ўляецца спадарыня Мова. Віктарына “Моўныя скарбы роднага краю” пачалася з разгадвання крыжаванкі “Мова продкаў маіх”. Весела прайшло спаборніцтва “Гэтыя цікавыя загадкі”. Дзеці праявілі кемлівасць і ўспомнілі прымаўкі, прачыталі вершы пра Беларусь і родную мову! У час музычнай паўзы ўсе спявалі беларускія песні. Было цікава і весела, а самае каштоўнае тое, што гучала беларускае слова  з вуснаў падрастаючага пакалення.

Э.Д.Аўтушэнка, выхавальнік  ГПД

     

Вусны часопiс "Слухайце ўсе!"

Печать PDF

12 сакавiка ў 3Б класе прайшоў вусны часопiс "Слухайце ўсе!". Вучнi пазнаёмiлiся з гiсторыяй узнiкнення народных вясеннiх святаў "Сарокi", "Герасiм-грачэўнiк", успомнiлi асноўныя прыкметы вясны, чыталi вясеннiя заклiчкi, вершы, адгадвалi загадкi, гулялi ў гульнi. У канцы мерапрыемства вучнi праслухалi гуказапiс спеваў птушак.

Настаўнік Платонава І.А.

     

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Печать PDF

З 17 па 21 лютага ў гімназіі-каледжы быў праведзены тыдзень беларускай мовы “З любоўю да роднага слова”. На працягу тыдня праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры. Так, у 8-х класах прайшла віктарына “Пазнай героя па апісанні”, дзе вучні мелі магчымасць успомніць творы, якія вывучалі ў ранейшых класах. У 7-х класах прайшоў урок-інсцэніроўка па творы З. Бядулі “На Каляды к сыну”. Таксама 7-я класы наведалі Магілёўскую абласную бібліятэку імя Леніна, дзе прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні-квэсце “Беларускі нацыянальны касцюм”. Адкрыты ўрок-суд па творы К.Чорнага “Насцечка” прайшоў у 6-х класах. Нетрадыцыйная форма ўрока вельмі спадабалася шасцікласнікам. Інтэрактыўная віктарына “Падарожжа па Мовазнавіі”прайшла ў 5-х класах. У беларускі чацвер усе жадаючыя сталі ўдзельнікамі конкурсу “Буслік – 2020”.  Завяршыла тыдзень абрадавае мерапрыемства “Гуканне вясны”, дзе навучэнцы 2 курса знаёмілі вучняў 5, 6 класаў з вясновым нацыянальным абрадам, дарылі птушачак і спявалі вяснянкі. У фае 2 корпуса быў аформлены інфармацыйны стэнд “Тыдзень беларускай мовы”, на якім была прадстаўлена інфармацыя пра А. Пысіна, нашага земляка, якому ў гэтым годзе споўнілася б 100 год з дня нараджэння.

          

Гульня «Мая Радзiма – Беларусь»

Печать PDF

27 лютага ў 2 «Б» класе адбылася інтэрактыўная гульня «Мая Радзiма – Беларусь». Вучнi пазнаёміліся з гiсторыяй сваёй Радзiмы, з яе прыроднымі багаццямі, з беларускімі вырабамі прыкладнога мастацтва. У выкананні другакласнікаў гучалі народныя песнi i вершы на роднай мове пра Беларусь.

Выхавальнiк ГПД Гарэлiкава С.Т.

          

«Дружба пачынаецца з усмешкі»

Печать PDF

13 лютага, у беларускамоўны чацвер, у пачатковых класах прайшло мерапрыемства «Дружба пачынаецца з усмешкі». Вучні збіралі беларускія прыказкі пра дружбу і сяброў, разважалі пра тое, якімі якасцямі павінен валодаць сапраўдны сябар, з пялёсткаў складалі кветку «Законы сяброў». Вызначылі, што толькі той, хто ўмее суперажываць, браць рэштку цяжкасцей на сябе, знаходзіцца побач і ў горы, і ў радасці, называецца сапраўдным сябрам. У канцы сустрэчы дзеці абмяняліся  ўсмешкамі і добрымі словамі са сваімі сябрамі.

Настаўнік пачатковых класаў Яўсеева Т.А.