Счётчик посещений


mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
mod_vvisit_counterСегодня409
mod_vvisit_counterВчера2791
mod_vvisit_counterЗа неделю409
mod_vvisit_counterЗа прошлую неделю17283
mod_vvisit_counterЗа месяц49890
mod_vvisit_counterЗа прошлый месяц48408
mod_vvisit_counterЗа всё время2328805

Он-лайн : 30
Ваш IP адрес: 18.222.42.70
MOZILLA 5.0,
Сегодня: 2024-04-28 05:48

Cсылки


Телефоны справочных
служб

Великая Отечественная война:
подлинные истории

Военно-патриотическое
воспитание

Новости Министерства
образования РБ

Новости управления
по образованию
Могилевского горисполкома

Видеоматериалы
МГГКИ на канале

2019/2020

Турнір «Знаўцы роднай мовы»

Печать PDF

12 снежня ў 2 Б класе адбыўся турнір «Знаўцы роднай мовы». Вучні размаўлялі на роднай мове аб прыгажосці нашай краіны і сімвалах Беларусі. Разгадвалі крыжаванку пра птушак і чыталі апавяданні пра дапамогу птушкам у зімовы перыяд. Паўтаралі  асаблівасці напісання слоўнікавых слоў.

Класны кіраўнік Мароз Т.М.

                        

Віктарына «Пазнай твор па першых радках”

Печать PDF

5 снежня  6 класам настаўнікі беларускай мовы прапанавалі віктарыну «Пазнай твор па першых радках”, 5 класам - крыжаванкі, дзе трэба было запісаць пераклад слоў з рускай мовы на беларускую. На перапынках вучні, неабыякавыя да беларускай літаратуры, успаміналі творы, якія вывучалі раней. Сярод іх былі як класічныя творы (вершы М. Багдановіча “Маёвая песня”, “Вадзянік”, паэма “Курган” Я.Купалы, раздзелы з паэмы “Новая зямля” Я. Коласа), так і творы сучасных аўтараў (“Жураўлі на Палессе ляцяць” А. Ставера, “Два полі “ А.Вярцінскага, “Камень ля вёскі Камень” К.Камейшы, “Маці” С.Грахоўскага і г.д.). Дзеці заўсёды з ахвотай удзельнічаюць у такіх віктарынах, бо гэта магчымасць праявіць сябе знаўцам беларускай літаратуры. Вельмі прыемна, што на вялікую колькасць пытанняў дзеці змаглі даць правільныя адказы без дадатковых падказак!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.

                                   

Акцыя «Мультфільмы на беларускай мове»

Печать PDF
21 лістапада ў гімназіі-каледжы прайшла акцыя «Мультфільмы на беларускай мове» ў 5 і 6 класах. Для вучняў гэтага ўзросту гэта вельмі эфектыўны спосаб зацікавіць  роднай мовай і пашырыць лексіку. Вучні з цікавасцю прагледзелі відэаролік “Будзьма беларусамі”, дзе ў сціслай форме пазнаёміліся з асноўнымі фактамі беларускай гісторыі, мультфільмы  “Піліпка”, “Прыгоды Несцеркі”. Пасля прагляду вучні выказалі пажаданне часцей праводзіць такія акцыі.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.

                                                           

«Якая яна, наша Беларусь?»

Печать PDF

Слаўлю я свой край любімы,
Незгасальную зару.
Як ты сэрцу майму міла,
Дарагая Беларусь!

28 лiстапада ў 1А класе адбыўся час размовы на роднай мове на тэму «Якая яна, наша Беларусь?» Дзецi пабывалi на завочнай экскурсіi па выставе вырабаў народных рамёстваў, пазнаёмiлiся з відамi дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народным касцюмам, паўтарылi сiмвалы Рэспублiкi Беларусь, а таксама адгадвалi загадкі i рабілi паштоўкі«Я люблю Беларусь!»

Выхавальнік ГПД: Мурзянкова В.А.

                        

«У Беларусі шмат куткоў, не горшых за заморскія»

Печать PDF

У 2А класе была праведзена класная гадзіна на тэму «У Беларусі шмат куткоў, не горшых за заморскія». Вучні пашырылі веды аб Беларусі; пазнаёміліся з цудоўнымі мясцінамі нашай краіны, з задавальненнем удзельнічалі ў стварэнні адзінай прэзентацыі, а таксама дзяліліся сваімі творчымі работамі. Дзеці даведаліся аб Белавежскай пушчы, Мірскім замку, пра Дзяржынскую гару, возера Свіслач, пазнаёміліся з самымі цікавымі месцамі роднага горада.