Счётчик посещений


mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
mod_vvisit_counterСегодня50
mod_vvisit_counterВчера2791
mod_vvisit_counterЗа неделю50
mod_vvisit_counterЗа прошлую неделю17283
mod_vvisit_counterЗа месяц49531
mod_vvisit_counterЗа прошлый месяц48408
mod_vvisit_counterЗа всё время2328446

Он-лайн : 30
Ваш IP адрес: 3.14.253.221
MOZILLA 5.0,
Сегодня: 2024-04-28 00:34

Cсылки


Телефоны справочных
служб

Великая Отечественная война:
подлинные истории

Военно-патриотическое
воспитание

Новости Министерства
образования РБ

Новости управления
по образованию
Могилевского горисполкома

Видеоматериалы
МГГКИ на канале

2019/2020

Акцыя “Маё любімае слова па-беларуску”

Печать PDF

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. Ты самая славянская.
Светлая, як травы ў расе.
Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мая!

П.Панчанка

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

31 кастрычніка ў гімназіі-каледжы прайшла акцыя “Маё любімае слова па-беларуску”. На перапынках вучні пісалі на плакаце беларускія словы, якія з’яўляюцца блізкімі і дарагімі для іх. Хтосьці пісаў сваё імя, але большасць палічыла самымі дарагімі словамі  “матуля”,“бацькі”, “сям’я”, “сябар”, “радзіма”,” Беларусь”. Акцыя вызвала сапраўдны інтарэс сярод навучэнцаў 5-9-ых класаў, настаўнікі таксама праявілі цікаўнасць. За кожнае слова дзяцей чакаў салодкі прыз - цукеркі.

Правядзенне такіх акцый несумненна спрыяе павышэнню цікавасці да роднай мовы і ярка ілюструе, што наша родная мова варта таго, каб гаварыць на ёй.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.

               

Падарожжа “Беларусь – мая Айчына”

Печать PDF

Падарожжа “Беларусь – мая Айчына” адбылося 24 кастрычніка ў 3А класе… Вучні разам з Буслікам завочна павандравалі па роднай зямлі, пашырылі веды пра вялікіх і славутых людзей Беларусі. Яны з задавальненнем чыталі вершы, складалі прыказкі, разгадвалі крыжаванку і малявалі карціны роднага краю. Напрыканцы мерапрыемства дзеці падаравалі адзін аднаму рознакаляровыя далоні з пажаданнямі шчасця і дабрабыту. А роднай Беларусі яны паабяцалі добра вучыцца, каб зрабіць у будучым сваю краіну яшчэ больш прыгожай і багатай.

С.А.Сідарэнка, выхавальнік ГПД 

                 

“Спрыт, знаходлівасць і розум” у першых класах

Печать PDF

12 кастрычніка вучні 1 класаў сталі ўдзельнікамі пазнавальнай віктарыны “Спрыт, знаходлівасць і розум”. Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах: складалі прыказкі ,адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванку, спаборнічалі ў конкурсе скарагаворак. Дзеці добра справіліся з усімі заданнямі. Мерапрыемства прайшло весела і цікава, а добры настрой не пакінуў хлопчыкаў і дзяўчынак на працягу ўсяго дня!

Настаўніца 1 “Б” класа Церахава А.Г.

                                          

                             

Экскурс "З вялікага бору - у вялікае жыццё"

Печать PDF

У чарговы беларускамоўны чацвер  у госці да навучэнцаў 9-ых класаў прыходзілі супрацоўнікі бібліятэкі імя У.І.Леніна з літаратурным экскурсам "З вялікага бору - у вялікае жыццё" пра жыццё і творчасць І.Г.Чыгрынава. З вялікім захапленнем і цікавасцю дзевяцікласнікі прасачылі шлях нашага земляка ў свет літаратуры. Ім былі прадстаўлены прэзентацыя, інтэрв'ю з блізкімі пісьменніка, прадэманстраваны ўрыўкі з мастацкага фільма па рамане І.Чыгрынава "Плач перапёлкі". Чакаем новых сустрэч з супрацоўнікамі бібліятэкі.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Скрыпка І.А.

      

Віншуем удзельнікаў конкурсу “Буслік-2019” !

Печать PDF

4 кастрычніка адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў лінгвістычнага конкурсу “Буслік-2019”. Ён праводзіцца з 2004 года з мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння беларускай мовы, літаратуры і мовазнаўства. Доўгачаканыя вынікі парадавалі многіх навучэнцаў гімназіі-каледжа. З 72 удзельнікаў у гэтым годзе 15 атрымалі прызы. У конкурсе няма прайграўшых. Незалежна ад выніку кожны ўдзельнік атрымлівае прыз "для ўсіх".

Віншуем усіх нераўнадушных да лёсу роднай мовы і запрашаем паказаць свае веды па беларускай мове і літаратуры ў наступным годзе!