Счётчик посещений


mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
mod_vvisit_counterСегодня2462
mod_vvisit_counterВчера3267
mod_vvisit_counterЗа неделю16954
mod_vvisit_counterЗа прошлую неделю12824
mod_vvisit_counterЗа месяц49152
mod_vvisit_counterЗа прошлый месяц48408
mod_vvisit_counterЗа всё время2328067

Он-лайн : 27
Ваш IP адрес: 3.144.189.177
MOZILLA 5.0,
Сегодня: 2024-04-27 19:46

Cсылки


Телефоны справочных
служб

Великая Отечественная война:
подлинные истории

Военно-патриотическое
воспитание

Новости Министерства
образования РБ

Новости управления
по образованию
Могилевского горисполкома

Видеоматериалы
МГГКИ на канале

2019/2020

Цікавыя факты пра беларускую мову

Печать PDF

30 красавіка ў чарговы беларускамоўны чацвер настаўнікі беларускай мовы правялі інфармацыйна-выхаваўчыя хвілінкі, на якіх пазнаёмілі вучняў з цікавымі звесткамі пра беларускую мову. Настаўнікі расказалі пра слоўнікавы склад нашай мовы, пра тое, што яе лічуць самай мілагучнай пасля італьянскай, пра помнік літары “Ў” у Полацку.

Цікавыя факты пра беларускую мову:

- Нашая мова – адная з самых багатых у свеце. Яна налічвае да 500 тысяч слоў, дыялектная – ад 1,5 да 2 мільёнаў.
- Гісторыя яе пісьменства налічвае больш за 10 стагоддзяў.
- Мова мае тры алфавіты: кірыліца, лацініца і арабская вязь.
- Займела статус дзяржаўнай яшчэ ў ВКЛ.
- Паводле UNESCO – самая мілагучная пасля італьянскай.
- У рэйтынгу моў паводле колькасці носьбітаў займае 69-е месца.
- Венгерскі матэматык і лінгвіст Андраш Корнай апублікаваў у 2013-м навуковую працу "Лічбавая смерць моў". Ён вывучаў сусветныя мовы, якія знаходзяцца пад пагрозай вымірання ў інтэрнэце і ў электронных прыладах. Беларуская мова апынулася ў ліку бясспрэчна жывых.
- Прыкладам павагі да беларускай мовы для многіх беларусаў служаць паслы замежных краін, якія актыўна выкарыстоўваць яе ў публічнай сферы.

Адным з першых па-беларуску загаварыў пасол ЗША Джордж Крол. Яго ініцыятыву падхапілі шведскі пасол Стэфан Эрыксан,  літоўскі — Эдмінас Багдонас і іншыя. Гэтыя замежныя дыпламаты натхнілі на вывучэнне роднай мовы многіх беларусаў.
- Скульптурным увасабленнем адметнасці беларускай мовы з'яўляецца помнік літары "Ў" у Полацку (2003 год). Ля падножжа скульптуры выбіты радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: "Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет". Аўтар праекту — мастак і дызайнер Ігар Куржалаў.

Дабравольская І.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Пад знакам таленту і працы

Печать PDF

Чацвер, 23 красавіка, адзіны дзень беларускага маўлення ва ўстанове адукацыі “Магілёўская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў імя Яўгенія Глебава”, быў прысвечаны беларускім паэтам і пісьменнікам.

Амаль кожны з нас можа згадаць на памяць радкі Багдановіча ці Купалы, Коласа ці Куляшова, але далёка не ўсе могуць пазнаць пісьменнікаў і паэтаў па фотаздымках. Вельмі прыемна, што абсалютная большасць тых, хто прыняў удзел у акцыі, адразу або з першай падказкі назвалі імёны пісьменнікаў, сярод якіх былі і Аркадзь Куляшоў, і Цётка, і Кузьма Чорны, і Пімен Панчанка. А настаўнікі нават пасля заканчэння акцыі абменьваліся думкамі пра тое, наколькі лёгка ці цяжка было пазнаць мастакоў.

Гімназія-каледж працягвае падрыхтоўку да святкавання Дня Перамогі. Вучням было прапанавана паўдзельнічаць у акцыі, прысвечанай творчасці беларускіх пісьменнікаў-франтавікоў. Гімназісты імкнуліся ў прапанаваным вершы С. Чыгрына "Васілю Быкаву" адшукаць зашыфраваныя назвы твораў сусветна вядомага класіка ваеннай тэмы.

Вайна-гэта знак бяды,
Яе немагчыма забыць,
А мёртвым не трэба вады,
А мёртвым ужо не баліць.
Праз порах і дым вайны,
Праз пасткі і праз вышыні
Ішлі батальёна сыны
І воўчую зграю крушылі.
Абеліскі вітаюць зару,
Жураўліныя крыкі ачнуцца...
Праз Альпы ў Беларусь
Пайсці, дажыць і вярнуцца.

З любоўю да роднай мовы

Печать PDF

У красавіку 2020 года прыйшлі вынікі рэспубліканскай гульні-конкурса па беларускай мове і літаратуры «Буслік - 2020». Конкурс праходзіў у лютым і быў прымеркаваны ў гімназіі-каледжы да мерапрыемстваў у рамках «Тыдня беларускай мовы і літаратуры». Прымаючы ўдзел у гульні-конкурсе, навучэнцы павышалі сваю зацікаўленасць да прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», пашыралі слоўнікавы запас, рашалі займальныя заданні, для выканання якіх неабходна было прымяніць ужо вывучаны матэрыял па прадметах, праявіць кемлівасць, успомніць народныя прыкметы і павер'і, паказаць веды не толькі па беларускай мове і літаратуры, але і па геаграфіі, біялогіі, гісторыі.
Ужо каторы год гімназісты даволі актыўна прымаюць удзел у гульні-конкурсе «Буслік». У 2020 годзе такіх аматараў было 73. Самымі выніковымі і па колькасці ўдзельнікаў, і па колькасці вызначаных прызоў сталі 7-ыя і 9-ыя класы. Яны атрымалі 8 (па 4 суадносна) з 14 прызоў.

Спадзяемся, што цікавасць да беларускай мовы будзе толькі ўзрастаць і ў наступным годзе жадаючых прыняць удзел у гульні-конкурсе па роднай мове і прызёраў будзе значна больш. Жадаем поспехаў!

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

 

                 

100 год з дня нараджэння Аляксея Пысіна

Печать PDF

" Хачу абноўленай і чыстай аддаць людзям любоў сваю..."

Плаўна круціцца наша планета
Пад наведзеным промнем касым.
Усё, што пройдзена,
Усё, што прапета, –
У вітку засталося зямным.

                                 Аляксей Пысін

 

     22 сакавіка 2020 года – знамянальная дата ў Беларусі. Літаратурная грамадскасць Магілева і Магілёўшчыны ўшаноўваюць імя беларускага паэта-земляка Аляксея Васільевіча Пысіна. Аляксею Пысіну споўнілася б 100 гадоў з дня нараджэння.
     Нарадзіўся Аляксей Васільевіч Пысін у в. Высокі Барок Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. Прайшоў Вялікую Айчынную вайну з першага і да апошняга яе дня, двойчы быў паранены. Быў таленавітым журналістам, многа год працаваў у абласной газеце “Магілёўская праўда”. З 1974 года ўзначальваў абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.
     Усё сваё жыццё ён быў сапраўдным сынам сваёй зямлі і свайго народа. Лёс і паэзія гэтага чалавека апалена агнём вайны, але ў яго вершах – бязмежная любоў да жыцця і сваёй Радзімы – Магілёўшчыны. Аляксей Васільевіч яшчэ пры жыцці стаў знакамітасцю, пра яго гавораць: “Як Быкаў у прозе”.
     У Магілёве Пысін напісаў, за выключэннем зборніка “Наш дзень”, усе свае кніжкі, а іх аж за два дзесяткі.
У нашым горадзе ў поўную сілу праявілася майстэрства творцы Пысіна. Тут ён чэрпаў сюжэты для сваіх вершаў. Нярэдка яны прысвечаны магілёўцам, гораду. Напрыклад, “Магілёўскія дзяўчаты”, “Першамайская вуліца”, “Любуж”, “Магілёўская гаворка”, “У тралейбуса кароткі сон…”, “Пячэрскі парк”, “У смузе над поймай Дняпроўскай…”, “Дзявочы халадок бярозы…”, “З самай раніцы абход пачне, і па Віленскай і Падніколлі…”, “Нямыя”, “Заспявай, мой дружа, заспявай…”.
      Дакран
уцца да лірыкі А.Пысіна вучні гімназіі-каледжа змогуць наведаўшы выставу, прысвечаную пісьменніку, у кабінеце беларускай мовы і літаратуры.

           Магілёўскі шоўк

За Масквою, у тылу глыбокім,
За поўсвета ад Дняпра – ракі,
Сцяг гвардзейскі магілёўскім шоўкам
Вышывалі рускія жанкі.
Нібы вытканы з зарніц, з маланак,
Ён над намі ярка палымнеў.
За Радзіму ў цяжкі бой вяла нас
Дружба наша і народны гнеў.
І жывы Ільіч глядзеў са сцяга,
Пад якім на захад полк ішоў.
Прашумеў над сценамі рэйхстага
Славай гучнай магілёўскі шоўк.
Кожны, хто пад гэтым сцягам стане, 
Будзе непахісным змагаром,
Бо Радзімы частка ў сцяг заткана –
Тваё імя,
Горад над Дняпром.
Май, 1947 г.  Алексей Пысин

Інтэрактыўная гульня “Сцяжынкамі Беларусі”

Печать PDF

Беларусь невыпадкова называюць зямлёю пад белымі крыламі. Наш родны край – чароўны і старажытны,  як сівая легенда. Гэта краіна таленавітых і працавітых людзей, продкі якіх славіліся мужнасцю, жыццёвай мудрасцю і сілай духу. Ведаць традыцыі, святы, славутых людзей павінен кожны беларус. З такой мэтай 2 красавіка для груп 1, 2 і 3 курсаў была праведзена інтэрактыўная гульня “Сцяжынкамі Беларусі”. Вучні знаёміліся з роднай краінай, яе культурай, гісторыяй, прыродай. Гульня  складалася з  наступных катэгорый : "Самыя-самыя", "Суайчыннікі", "Святы", "Стравы","Строі",  кожная з якіх уключала па 5 пытанняў адной тэматыкі. Цікава было даведацца пра самую высокую кропку Беларусі, самы старажытны горад, а таксама пра самую маленькую птушачку нашага краю. Іван Фёдараў, Пётр Мсціславец, Ігнат Дамейка – землякі, якімі мы ганарымся. Каляды, Купалле, Вялікдзень – святы, якія мы і сёння шануем. Актыўна вучні адказвалі на пытанні, якія датычыліся беларускіх нацыянальных страў. Пераможцамі сталі ўсе ўдзельнікі, таму што па заканчэнні гульні ва ўсіх быў добры настрой і задавальненне ад працы.

     

 Настатаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.