15.03.2019
14 сакавіка ў 1В класе прайшла прэзентацыя "Беларускі арнамент у адзенні". Вучні здзейснілі цікавае падарожжа ў свет творчасці беларускага народа, пазнаёміліся з нацыянальным беларускім адзеннем, яго каляровым спалучэннем. Даведаліся пра адлюстраванне беларускага ўзору, геаметрычныя формы, колер і старажытныя ўзоры-сімвалы. Хлопчыкі і дзяўчынкі малявалі віншавальныя паштоўкі з пажаданнямі ад продкаў. Паштоўкі сталі цудоўным падарункам для блізкіх. Дзеці зазірнулі ў мінулае, дакрануліся да народнага мастацтва. Гэта наша спадчына, аснова для развіцця сучаснай культуры, мы павінны яе ведаць і захоўваць.
< Предыдущая | Следующая > |
---|